Абнаўленне вашай бягучай сістэмы

Каманда Fedora docs Version F39 Last review: 2023-11-27

У гэтай главе тлумачыцца, як абнавіць існуючую ўсталёўку Fedora да бягучага выпуску. Ёсць два асноўных шляхі зрабіць гэта:

Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай dnf system upgrade

Пажаданым спосабам абнаўлення вашай сістэмы з’яўляецца аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай утыліты dnf system upgrade. Інфармацыю аб выкананні аўтаматычнага абнаўлення глядзіце па спасылцы: Абнаўленне Fedora з дапамогай плагіна абнаўлення сістэмы DNF.

Ручная пераўсталёўка

Замест таго, каб спадзявацца на dnf system upgrade, вы можаце Пераўсталёўка апошнюю версію Fedora. Гэта прадугледжвае загрузку ўсталёўшчыка, як пры выкананні чыстай ўсталёўкі, дазваляючы яму выявіць існуючую сістэму Fedora і перазапісаць каранявы раздзел з захаваннем даных на іншых раздзелах і тамах. Той жа працэс можа быць выкарыстаны для пераўсталёўкі сістэмы, калі гэта неабходна зрабіць па якой-небудзь прычыне. Для атрымання падрабязнай інфармацыі глядзі Абнаўленне або пераўсталёўка сістэмы ўручную.

Заўсёды стварайце рэзервовую копію дадзеных перад абнаўленнем або пераўсталёўкай вашай сістэмы, незалежна ад таго, які метад вы абралі.

Абнаўленне або пераўсталёўка сістэмы ўручную

На жаль, мы яшчэ не напісалі гэты раздзел, і ў Wiki таксама няма спецыяльнай дакументацыі аб ручной пераўсталёўцы. Тым часам, пакуль мы не выправім гэта, вы можаце паспрабаваць запусціць усталяванне ў звычайным рэжыме (з загрузачнага CD/DVD/USB), выбраць ручное раздзяленне ў праграме ўсталёўкі і паўторна выкарыстаць існуючыя раздзелы замест іх знішчэння і стварэння новых. Інструкцыі ў Ручное раздзяленне ў большасці выпадкаў павінны быць простымі для адаптацыі для гэтага.